ААТ «Белдругасрэсурсы» прымае шыны ў насельніцтва праз прыёмна-нарыхтоўчыя пункты бязвыплатна ў неабмежаванай колькасці. Адрасы прыёмна-нарыхтоўчых пунктаў можна даведацца ТУТ.
ЯКІЯ ШЫНЫ МЫ ПРЫМАЕМ?
Шыны павінны быць чыстымі, без старонніх прымешак і металічных дыскаў (у т. л. вады, змазачных матэрыялаў).
ААТ «Белдругасрэсурсы» ажыццяўляе прыём зношаных шын, як з металічным, так і з тэкстыльным кордам, габарытныя памеры якіх не перавышаюць 400х1200 мм.
ГЭТА ВАЖНА ВЕДАЦЬ!
Вось ужо больш за сто гадоў не ўтылізаваныя і не перапрацаваныя шыны працягваюць раскладацца ў глебе. Пры гэтым яны вылучаюць у глебу, а потым і ў грунтавыя вады небяспечныя і таксічныя злучэнні, такія як дыфеніламін, фенантрэн і інш. Трапляючы ў грунт, гэтыя элементы трапляюць у пітную ваду.
Напрыклад, дыфеніламін выклікае пашкоджанне ўнутраных органаў чалавека пры пастаянным ўдыханні або ўжыванні ўнутр.
Таму шыны неабходна здаваць у спецыялізаваныя прадпрыемствы для далейшай іх перапрацоўкі!