Адпрацаваныя батарэйкіФізічныя асобы могуць здаць у ААТ «Белдругасрэсурсы» адпрацаваныя батарэйкі і іншыя элементы сілкавання для далейшай ўтылізацыі без нанясення шкоды навакольнаму асяроддзю. Прыём элементаў сілкавання ажыццяўляецца ў прыёмна-нарыхтоўчых пунктах (ПНП). З адрасамі ПНП вы можаце азнаёміцца ТУТ.

 

Адпрацаваныя батарэйкі ўтрымліваюць вельмі небяспечныя хімічныя элементы: кадмій, нікель, свінец, літый і ў рэдкіх выпадках – ртуць.

 

Нельга выкідваць адпрацаваныя батарэйкі і іншыя элементы сілкавання ў месцы для збору і захоўвання камунальных адходаў!



Прыём адпрацаваных АКБ

Здача (збор) адпрацаваных акумулятарных батарэй (АКБ) фізічнымі асобамі ажыццяўляецца з захаваннем наступных патрабаванняў:

  • адпрацаваныя батарэі здаюцца (прымаюцца) з герметычна загорнутымі коркамі;
  • карпусы адпрацаваных батарэй здаюцца (прымаюцца) без механічных пашкоджанняў, каб пазбегнуць працякання электраліта.

 

Разлікі з фізічнымі асобамі за здадзены АКБ ажыццяўляюцца згодна з распрацаваным «Палажэннем аб парадку нарыхтоўкі (закупкі) лому і адходаў чорных і каляровых металаў у насельніцтва (грамадзян)» і ў адпаведнасці з зацверджаным прэйскурантам. Інфармацыя па дзеючым нарыхтоўчым цэнам размешчана ТУТ.

ГЭТА ВАЖНА ВЕДАЦЬ!

Свінцовыя АКБ, якія адпрацавалі свой тэрмін (тэрмін эксплуатацыі асноўных тыпаў АКБ — да 3-х гадоў) вельмі небяспечныя як для экалогіі, так і для чалавека. Асноўная прычына - гэта наяўнасць у акумулятарах свінцу, які вельмі таксічны (да 60 % ад масы АКБ), і хімічнай агрэсіўнасці кіслотнага электраліта — раствора сернай кіслаты. Негатыўны ўплыў нясе і ўтрыманне ў акумулятары сурмы (каля 2 %), розных пластмас у колькасці 12-18 % ад агульнай масы батарэі.

ЧЫМ НЕБЯСПЕЧНЫЯ АКБ І БАТАРЭЙКІ?

Пры ўтылізацыі выкарыстаных элементаў сілкавання ў смеццевыя бакі, АКБ і батарэйкі трапляюць на звалку, дзе праз некаторы час пачынае адбывацца карозія і разбурэнне іх карпусоў. У выніку, таксічныя рэчывы пачынаюць пранікаць непасрэдна ў глебу і грунтавыя воды. Як вынік - адбываецца заражэнне цяжкімі металамі расліннасці і жывёльнага свету. У выпадку спальвання батарэек і АКБ - таксічныя рэчывы трапляюць адразу ў атмасферу, дзе наносяць свой пагібельны ўплыў усяму жывому. Акрамя прамога ўплыву таксічных рэчываў, небяспечна і ўжыванне ў ежу раслін і жывёл, якія падвергліся заражэнню. Атручванне цяжкімі металамі носіць незваротны характар і можа прывесці да гібелі.

 

Памятайце, што неабходна здаваць элементы сілкавання і АКБ для далейшай ўтылізацыі ў спецыяльныя пункты збору і перапрацоўкі.

 

Давайце РАЗАМ будзем берагчы прыроду нашай прыгожай краіны!