Адходы адпрацаванага масла ААТ «Белдругасрэсурсы» прымае ў насельніцтва праз прыёмна-нарыхтоўчыя пункты, згодна з дзеючым прэйскурантам. Інфармацыя па актуальнымнарыхтоўчым цэнам размешчана ТУТ.

Адрасы прыёмна-нарыхтоўчых пунктаў можна даведацца ТУТ.

 

ГЭТА ВАЖНА ВЕДАЦЬ!

Адпрацаванае машыннае маслаПа дадзеных дзяржаўнай статыстыкі кожны год у Рэспубліцы Беларусь выкарыстоўваецца каля 130 тысяч тон змазачных аўтамабільных і індустрыяльных масел.

Адпрацаваныя масла з'яўляюцца каштоўнай стратэгічнай сыравінай, так як у працэсе іх рэгенерацыі можна атрымаць адноўленыя масла, прыдатныя для паўторнага выкарыстання, а таксама шэраг іншых хімічных прадуктаў, якія складаюць больш за 90% ад аб'ёму перапрацаваных адходаў.

У краінах ЕС аб'ём перерабатываемых адходаў адпрацаванага масла дасягае 75%, у той час як у нашай краіне гэтая лічба пакуль не складае і 10%.

У выніку чаго Рэспубліка Беларусь штогод губляе вуглевадародзмяшчальных прадуктаў на мільёны даляраў, якія могуць быць ўцягнутыя ў эканоміку краіны, а адходы адпрацаванага масла пераважна спальваюцца альбо проста выкідваюцца.

1 літр адпрацаванага масла, вылітага ў глебу, робіць непрыдатнымі ад 100 да 1000 тон грунтовых вод. Паводле ацэнак экспертаў-эколагаў, больш за 40% паверхні вады ў свеце пакрыта плёнкай адпрацаваных аўтамабільнага і авіяцыйнага масла.

Пры спальванні адпрацаванага масла ў атмасферу трапляе велізарная колькасць шкодных канцэрагенных рэчываў, што з'яўляецца адной з галоўных прычын узнікнення анкалагічных захворванняў.

Перапрацоўка адпрацаванага масла — гэта чыста, разумна і канкурэнтаздольна.