Адходы бытавой тэхнікіААТ «Белдругасрэсурсы» ажыццяўляе прыём бытавой тэхнікі, былой ва ўжыванні (прадметаў асабістай уласнасці насельніцтва) ад фізічных асоб згодна з прэйскурантам на адходы электроннага і электрычнага абсталявання зацверджаным Міністэрствам прамысловасці Рэспублікі Беларусь.

Інфармацыя па дзеючым нарыхтоўчым цэнам размешчана ТУТ.

 

Патрабаванні: Бытавая тэхніка прымаецца ў поўнай камплектацыі (не разабраная).

 

ГЭТА ВАЖНА ВЕДАЦЬ!

Бытавая тэхніка складаецца з многіх дэталяў, якія могуць адмоўна адбіцца на экалогіі планеты, таму бяздумнае выкіданне яе на звалку можа прывесці да сур'ёзных наступстваў. Запчасткі, у якіх есць свінец, ртуць, волава, атручваюць глебу і атмасферу, што прыводзіць да гібелі жывых арганізмаў.

Да таго ж, у бытавой тэхніцы, былой ва ўжыванні, змяшчаецца пэўная частка каштоўных металаў (паладый, срэбра, плаціна, золата) і рэчываў, якія можна выкарыстоўваць другасна на вытворчасці: падлягаюць перапрацоўцы жалеза, пластык, шкло.