ААТ «Белдругасрэсурсы» з'яўляецца спецыялізаваным прадпрыемствам, асноўным відам дзейнасці якога з'яўляецца збор (нарыхтоўка) другасных матэрыяльных рэсурсаў (ДМР) ад насельніцтва праз прыёмна-нарыхтоўчыя пункты, а таксама ад юрыдычных асоб шляхам заключэння дагавора-пастаўкі. Прыёмна-нарыхтоўчыя пункты ААТ «Белдругасрэсурсы» размешчаны ў 9 раёнах горада Мінска, Мінскай вобласці, Брэсце і Брэсцкай вобласці. Дакладныя адрасы, час працы, віды матэрыялаў, якія прыймаюцца на перапрацоўку, і іншыя дадзеныя кожнага прыёмна-нарыхтоўчага пункта вы можаце даведацца на старонцы "Адрасы пунктаў".
Наша прадпрыемства ўваходзіць у склад холдынгу «Белрэсурсы».
Ўсе другасныя матэрыяльныя рэсурсы праходзяць дбайнае сартаванне, першасную апрацоўку і адпраўляюцца для далейшага выкарыстання на перапрацоўчыя прадпрыемствы Рэспублікі Беларусь.